Аграсубота. Браслаўскія школьнікі наведалі малочнатаварную ферму

Новости
Згодна з рашэннем аблвыканкама, у шосты школьны дзень для навучэнцаў агракласаў штомесяц ладзяць пазнавальныя мерапрыемствы з наведваннем аб’ектаў жывёлагадоўлі і раслінаводства мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Такія аграсуботы пачалі арганізоўваць і ў нашым раёне.

Напрыклад, у мінулую старшакласнікі з Кансталінскай, Опсаўскай і Відзаўскай школ, якія ў хуткім часе стануць абітурыентамі, скарысталіся магчымасцю пабываць на МТК «Відзы-Лаўчынскія» ў ААТ «Агравідзы». Там ім расказалі пра тэхналогію ўтрымання дойнага статка. Вучні даведаліся, у якіх умовах працуюць работнікі малочнатаварнага комплексу, пацікавіліся іх заробкам. Цікавым для дзяцей быў і працэс дойкі ў сучаснай даільнай зале: яго яны пабачылі на свае вочы. Не маглі не спадабацца дзецям і маленькія цяляты, з якімі школьнікі з задавальненнем фатаграфаваліся.

Практыка падобных мерапрыемстваў будзе прадоўжана. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ