У Браславе ўзнагародзілі лаўрэатаў ганаровых званняў «Чалавек года Браслаўшчыны» і «Лепшы па прафесіі»

Общество
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ганаровых званняў «Чалавек года Браслаўшчыны» і «Лепшы па прафесіі» адбылася ў Браславе.

Традыцыйна на гэтым мерапрыемстве падводзяць вынікі работы ўсіх сфер сацыяльна-гаспадарчага комплексу раёна і адзначаюць тых, хто ўнёс у агульную справу найбольшы ўклад.

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці, старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін акрэсліў асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі не толькі за 2020 год, а і апошняй пяцігодкі. Кіраўнік раёна ўзгадаў найбольш значныя дасягненні браслаўчан, важныя юбілейныя даты.

Ён адзначыў, што людзі, якія ў гэты дзень падымаліся на сцэну, – прафесіянальныя арыенціры для ўсіх нас, на якія трэба раўняцца, падзякаваў ім за працу і адданасць сваёй справе, павіншаваў з заслужаным прызнаннем.

Дарэчы, сёлета лаўрэатамі ганаровага звання «Чалавек года Браслаўшчыны» сталі шасцёра нашых землякоў, «Лепшымі па прафесіі» – яшчэ дванаццаць. Таксама высокімі ўзнагародамі адзначаны лепшы сельсавет і старэйшыны сельскіх населеных пунктаў. ■

Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА