Сіноптыкі: моцнай веснавой паводкі на Віцебшчыне не чакаецца

Новости
Моцнай веснавой паводкі на Віцебшчыне не чакаецца, аднак адпаведныя службы гатовыя да магчымых надзвычайных сітуацый у гэтым плане. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння абласной камісіі па НС.

Па даных аблгідрамета, гэтай зімой колькасць ападкаў была блізкай да кліматычнай нормы. Снежнае покрыва яшчэ трымаецца, у тым ліку ў вярхоўях Заходняй Дзвіны – на тэрыторыі суседняй Расіі. Адсюль і пэўныя асцярогі наконт гідралагічнай абстаноўкі ў басейне гэтай ракі.

Тым часам узровень вады ў вадаёмах вобласці, па словах спецыялістаў, цяпер знаходзіцца ў межах шматгадовых значэнняў. Глеба прамерзла на 15 – 20 см на ўсходзе рэгіёна і на 6 – 10 – на захадзе. Пры пацяпленні такі пласт растае адносна хутка і вада сыдзе.

На гэтым фоне прадпрыемствы Вітмелеавадгаса гатовы да непрадказальных сцэнарыяў: створана аператыўная група, абследаваны ўсе меліяратыўныя збудаванні, падрыхтаваны рэзервовы запас паліва і будаўнічых матэрыялаў. Пры неабходнасці ёсць магчымасць арганізацыі кругласутачнага дзяжурства аварыйных брыгад. ■ъ

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ