Інспектары ДПС павіншавалі браслаўчанак кветкамі

Новости
Ужо ніхто, напэўна, і не ўзгадае, калі ў Дзяржаўтаінспекцыі нарадзілася добрая традыцыя дарыць жанчынамвадзіцелям кветкі ў іх вясенняе свята. Але і цяпер, калі аўталедзі атрымліваюць сюрпрыз ад інспектараў ДПС, яны шчыра радуюцца.

Сёлета браслаўскія ахоўнікі дарог 8 сакавіка таксама былі на пасту, але на гэты раз – з віншаваннямі і кветкамі. Больш як 30-і жанчынам, якія кіравалі транспартам, пашанцавала быць спыненымі супрацоўнікамі ДАІ, бо ад іх аўтаўладальніцы прымалі прыемныя словы, усмешкі і цюльпаны.

Некаторыя жанчыны трапілі на падобную акцыю не першы раз, а вось, напрыклад, для Кацярыны Лукашовай такая сустрэча з міліцыянерам на дарозе была сапраўднай нечаканасцю. Справа ў тым, што дзяўчына вучыцца ў аўташколе і падчас чарговага ўрока па практыцы кіравання яе ўпершыню спыніў інспектар, які падарыў кветкі. Такая падзея, кажа Кацярына, запомніцца надоўга.

Наогул, усім аўталедзі прыйшлася такая сустрэча з інспектарамі ДПС па душы. Жанчыны дзякавалі за ўвагу і жартавалі, што хацелі б, каб і далей іх сустрэчы былі толькі ў гэткім добразычлівым ключы. ■

Вольгі ПАТАПОВІЧ