У другой гарадской школе прайшоў конкурс песень ваенных гадоў «Франтавы прывал»

В свободное время
У рамках месячніка ваенна-патрыятычнай работы ў СШ № 2 прайшло шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Між іх вылучаўся конкурс песень ваенных гадоў «Франтавы прывал», удзельнікамі якога сталі вучні 5 – 8 класаў.

Дзеці і педагогі з адказнасцю аднесліся да творчага спаборніцтва. Яны падрыхтавалі разнастайныя музычныя нумары і прадэманстравалі яскравыя акцёрскія здольнасці. Кожны класудзельнік прадставіў на суд гледачоў не проста песню пра абаронцаў Айчыны: гэта былі змястоўныя тэатралізаваныя пастаноўкі, а ваенная форма, дзядулевы пілоткі нагадалі атмасферу ваеннага часу.

Музычныя кампазіцыі гучалі розныя – і лірычныя, і бадзёрыя, але ўсе выступленні атрымаліся эмацыянальнымі, пранікнёнымі, не пакінулі абыякавымі нікога ў актавай зале: кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі, тым больш што «Кацюша», «Самалёты», «Смуглянка», «Тры танкісты», «Дарога на Берлін» і інш. – песні, даўно знаёмыя і дарослым, і дзецям.

З творчага спаборніцтва атрымалася цудоўная канцэртная праграма, якую таксама можна было паслухаць у групе ВК школьнага сайта і заадно адзначыць лепшага выканаўцу. У выніку анлайнгаласавання пераможцам конкурсу ваенна-патрыятычных песень «Франтавы прывал» стаў 8 «Б» клас з нумарам пра танкістаў. ■

Жанна БЯЛЬКО