Праект указа: пустуючы дом на вёсцы можна будзе прадаць за 1 базавую

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

У Беларусі плануюць дазволіць прадаваць пустуючыя дамы ў вёсцы за адну базавую велічыню. Дзяржаўны камітэт па маёмасці ўжо падрыхтаваў адпаведны праект указа, паведаміў старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч у эфіры СТБ.

Праект указа ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі інстанцыямі. «Самае галоўнае – спрошчаны парадак. Напрыклад, у некаторых населеных пунктах будзе дазволена прадаваць такі аб’ект адразу за 1 БВ», – адзначыў Д. Матусевіч.

Ён падкрэсліў, што пры гэтым павінны быць улічаны і інтарэсы ранейшых уласнікаў, якія па нейкіх прычынах ужо рэальна не карыстаюцца сваёй маёмасцю і зямельным участкам. «Мы спрабуем гэта таксама якасна ўрэгуляваць», – сказаў галава Дзяржкаммаёмасці.

Плануецца, што рашэнне па такіх аб’ектах будзе прымаць мясцовая ўлада. ■