Аляксандр Баданін сустрэўся з калектывам Опсаўскай яслі-сад – сярэдняй школы

Новости
Старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін сустрэўся з калектывам Опсаўскай яслісад – сярэдняй школы.

Сустрэча прайшла ў надзвычай цёплай і добразычлівай атмасферы, а тэм для размовы знайшлося мноства. Бакі закранулі шырокі спектр надзённых пытанняў – ад мясцовага парадку дня да рэспубліканскага.

Кіраўнік раёна агучыў асноўныя аспекты развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы Браслаўшчыны, нагадаў галоўныя тэзісы шостага Усебеларускага народнага сходу, перспектывы добраўпарадкавання і вырашэння актуальных праблем сяльчан. Асаблівы акцэнт Аляксандр Баданін зрабіў на поспехах нашага рэгіёна і яго жыхароў, падзякаваў педкалектыву за актыўную грамадзянскую пазіцыю і значныя дасягненні ў гэтым плане.

Старшыня райвыканкама таксама завастрыў увагу прысутных на тым факце, што менавіта педагогі фарміруюць асобу, выхоўваюць грамадзяніна, абазначаюць ідэалы і рыхтуюць дзяцей да жыцця ў грамадстве. «Таму ў першую чаргу вы ў адказе за наш заўтрашні дзень», – падкрэсліў ён.

Опсаўская школа тым часам годна нясе званне сучаснай установы адукацыі: эфектыўна рыхтуе вучняў да паступлення і ўдзелу ў прадметных алімпіядах, рэгулярна з’яўляецца ў ліку пераможцаў рознага кшталту конкурсаў, забяспечвае выкананне бягучых паказчыкаў і вядзе рамонт памяшканняў. ■

Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА