«Нерэальная рэальнасць». У МТК пачала працаваць новая выстаўка

Отдых
У музеі традыцыйнай культуры пачала працаваць выстаўка мастка Сяргея Пыжыкава з Мінска. Суарганізатарамі экспазіцыі выступіла аддзяленне грамадскай арганізацыі «Міжнародны цэнтр Рэрыхаў».

На ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі прадстаўнікі арганізацыі, якія расказалі пра сваю дзейнасць. Прывітанне перадаў і Сяргей Пыжыкаў: у сваім відэазвароце ён падзяліўся біяграфічнымі звесткамі і творчымі задумамі. Трэба адзначыць, што працуе мастак у цікавым жанры – інтуітыўным жывапісе. Магчыма, таму выстаўка і носіць назву «Нерэальная рэальнасць».

Адначасова з гэтай экспазіцыяй распачала працу і яшчэ адна – работ пераможцаў і прызёраў конкурсу дзіцячага малюнка «Мы – дзеці космасу», які праводзяць Дабрачынны фонд імя Алены Рэрых і міжнародны цэнтр Рэрыхаў пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, саюза педагогаў-мастакоў, асацыяцыі музеяў касманаўтыкі Расіі.

Выстаўка будзе працаваць да канца сакавіка. ■

Алена НАБЕЕВА