Васьмікласнікі другой гарадской школы атрымалі ўзнагароду ад ДАІ

Новости

На днях у сярэднюю школу № 2 з прыемнай місіяй завітаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Анатолій Баравік. Міліцыянер перадаў грамату ад УДАІ МАБ УВД Віцебскага аблвыканкама вучням 8 класа Уладзіславу Саўцю і Юліі Булына. Школьнікі прымалі ўдзел у акцыі-чэленджы «Восеньскі флікер – трэнд», і іх фотаздымак са святлоадбіваючымі элементамі стаў адным з лепшых. Падлеткі былі рады, што іх работу заўважылі і адзначылі на высокім узроўні. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ