Галоўны форум пяцігодкі пройдзе ўжо на гэтым тыдні

VI Усебеларускі народны сход
VI Усебеларускі народны сход адбудзецца 11 – 12 лютага 2021 года ў Мінску. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ ў снежні.

Нагадаем, на абмеркаванне ўдзельнікаў маштабнага форуму будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб VI Усебеларускага народнага сходу складзе 2 700 чалавек. Дэлегаты на УНС ад абласцей і Мінска абіраліся з улікам нормаў прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб’яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе прыме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Мінска – не больш за 370 грамадзян. ■

Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!