Асабістая выстаўка браслаўскай мастачкі адкрылася ў Віцебску

Новости
Асабістая выстава жывапісу і графікі «Крылы натхнення» браслаўскай мастачкі Аліны Трукан адкрылася ў Віцебску.

Выставачны год для нашай зямлячкі, таленавітай мастачкі Аліны Трукан пачаўся на ўзнёслай ноце: у абласным цэнтры пачала працу яе персанальная выстаўка. Арганізатары запрасілі браслаўчанку прывезці ў Віцебскі мастацкі музей свае прыгожыя і натхняльныя работы.

Летась жыхары і госці нашага краю маглі падрабязна даведацца пра творчасць А. Трукан, бо ў музеі традыцыйнай культуры праходзіла выстаўка «Мае сны». Цяпер жа і віцябчане змогуць наведаць экспазіцыю браслаўскай мастачкі, дзе прадстаўлена 50 карцін. Яе адкрыццё прайшло на шчырай ноце: жанчына расказала пра сябе і сваю творчасць, а наведвальнікі змаглі непасрэдна пазнаёміцца і пагутарыць з аўтарам работ. ■

Алена НАБЕЕВА