Стала вядома, хто прадставіць Браслаўскі раён на VI Усебеларускім народным сходзе

VI Усебеларускі народны сход

Сямёра браслаўчан будуць прадстаўляць наш раён на шостым Усебеларускім народным сходзе.

У адпаведнасці з устаноўленым парадкам дэпутаты райсавета і грамадскія аб’яднанні вылучылі дэлегатаў на шосты Усебеларускі народны сход.

Сярод прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса пярвічнага і базавага звяна – пяць чалавек: Святлана Бялусь, выкладчык УА «Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж»; Ірына Гапон, дырэктар ДУА «Слабодкаўская яслі-сад – сярэдняя школа»; Валянціна Папкова, загадчык Пагашчанскага ФАПа Браслаўскай ЦРБ; Ніна Пучынская, старшыня раённага Савета дэпутатаў; Васіль Радчанка, начальнік філіяла «Браслаўскае ДРБУ-142» КПРСУП «Віцебскаблдарбуд».

Ад грамадскіх арганізацый удзел у сходзе прымуць старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін (РГА «Белая Русь») і дырэктар ААТ «Торфабрыкетны завод Браслаўскі» Сяргей Ракаў (прафесійны саюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці). ■

 

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ