Міністр: сітуацыя з COVID-19 нармалізуецца

STOP COVID-19!

Сітуацыя з эпідэміяй каранавіруса паступова нармалізуецца Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал ведамства.

Паводле слоў міністра, яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворвання, якая датычыцца ўсіх рэгіёнаў. На гэтым фоне было прынята рашэнне аб выхадзе некаторых устаноў з рэжыму працы «інфекцыйных стацыянараў». Так, у Мінску да звычайнага рэжыму вяртаецца 2-і радзільны дом. Паэтапна да працы па сваім профілі пераходзіць Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі. Аналагічная сітуацыя складваецца па ўсіх рэгіёнах.

Тым часам пасля выхадных медыкі адзначаюць рост колькасці выпадкаў зваротаў да іх, але звязваюць гэта з эфектам адтэрміноўкі. «Гэта штогадовая тэндэнцыя, якая была і да пандэміі», – адзначае Д. Піневіч. Па яго меркаванні, да сярэдзіны – канца лютага будзе падзенне захворвання, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных сезонных інфекцый. Міністр падкрэслівае, што своечасова праведзеная вакцынацыя (сёлета вакцынавана больш за 40 % насельніцтва) дазваляе прагназаваць невысокі ўздым захворвання.

Кіраўнік Мінздароўя таксама адзначыў зніжэнне на 10 – 15 % колькасці цяжкіх пацыентаў. ■