Дзяўчынка Дар’я — першы нованароджаны ў 2021 годзе браслаўчанін

Общество

З радаснай падзеі пачаўся бягучы год у сям’і ахрэмаўчан. Шостага студзеня ў Ганны Талапін і Рыгора Шчарбіцкага з’явілася папаўненне: нарадзілася дачка. Дзяўчынка вагой 4 кг 170 г і ростам 55 см стала ў мамы і таты трэцім дзіцём. Па словах бацькоў, малодшанькую плануюць назваць Дар’яй.

Па добрай традыцыі кіраўніцтва раёна павіншавала першую ў 2021 годзе нованароджаную і яе маці, а таксама перадала ў сям’ю падарунак. З улікам неабходных мер бяспекі сёлета гэта было зроблена дыстанцыйна. ■

 

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ