Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» маштабна прайшла на Браслаўшчыне

Общество

Новы год – асаблівае свята, якое дзеці і дарослыя чакаюць з аднолькавым нецярпеннем і радаснымі спадзяваннямі. Рознакаляровыя агеньчыкі на вуліцах, зімовыя ўзоры на вокнах дамоў, гірлянды на ўпрыгожаных ялінках – усё нагадвае пра чароўную пару цудаў і падарункаў. І ўжо чвэрць стагоддзя навагодняя акцыя «Нашы дзеці» падтрымлівае святочную атмасферу і працягвае радаваць маленькіх беларусаў. Гэтым разам дабрачынны марафон пачаўся 10 снежня мінулага года і прадоўжыцца да 10 студзеня сёлетняга. У Браслаўскім раёне прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый паклапаціліся, каб ніхто з дзяцей не застаўся без увагі. Асабліва гэта датычыцца тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія па волі лёсу апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Таксама ў рамках акцыі браслаўчане прынялі ўдзел у шэрагу цікавых святочных мерапрыемстваў.

Чароўны свет галоўнай ёлкі краіны
У апошнія дні другой чвэрці – 23 і 24 снежня – мінскі Палац Рэспублікі напоўніўся смехам і радаснымі дзіцячымі галасамі: тут зладзілі асноўнае мерапрыемства акцыі «Нашы дзеці» – галоўную ёлку Беларусі. Дабрачыннае свята сабрала амаль дзве з паловай тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў краіны – пераможцаў прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, дзяцей з мнагадзетных сем’яў і тых, каму не хапае належнай увагі бацькоў. Ад Віцебшчыны на навагодняе мерапрыемства накіравалася дэлегацыя ў складзе 100 школьнікаў, сярод якіх былі і трое браслаўчан.

Шасцікласнікі Мікіта Самусевіч з Дрысвяцкай ЯСБШ і гімназістка Ганна Пецюкевіч, вучань дзявятага класа Кансталінскай ЯСБШ Мікалай Нарэль трапілі на галоўную ёлку краіны не выпадкова. Кожны з іх добра вучыцца, актыўна ўдзельнічае ў школьных і раённых мерапрыемствах, а М. Нарэль нават стаў пераможцам міжнароднага конкурсу «Перамога адна для ўсіх!».

Аня Пецюкевіч, дарэчы, вядучая «ОКО-ТВ» у гімназіі, ахвотна падзялілася ўражаннямі ад наведвання сталіцы:

– Наша паездка працягвалася два дні. Прыехалі ў Мінск мы 23 снежня і пасля абеду накіраваліся на цыркавую праграму. Я ўвогуле ўжо не аднойчы была ў цырку, але настолькі прафесійнае і захапляльнае прадстаўленне – яно называлася «У пошуках чарадзейства» – бачыла першы раз. Мне спадабалася там абсалютна ўсё! Цікава разгортваўся сюжэт пра тое, як злыя персанажы ўкралі ў Дзеда Мароза скрынку з зімой. А яшчэ там былі ламы, мядзведзі, белыя тыгры, мартышкі і аж дух захоплівала ад выступлення акрабатаў.

На ноч мы размясціліся ў школе-інтэрнаце, дзе, дарэчы, было дастаткова камфортна.

На наступны ж день нас чакала галоўная ёлка Беларусі ў Палацы Рэспублікі. Ён уразіў з першых крокаў: сам будынак вельмі вялікі, у ім нават ёсць эскалатары, і ўпрыгожаны там кожны куточак. А якія цудоўныя фотазоны аформлены! У нас, на шчасце, было паўгадзіны ў запасе, каб палюбавацца ўбраннем і зрабіць здымкі.

Нарэшце мы занялі свае месцы ў зале. Я сядзела на трэцім радзе, адтуль ўсё было выдатна бачна.

Нас павіншаваў са святам кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. Запомнілася, як ён падзякаваў прысутным за дасягненні і параіў дарыць людзям любоў і дабрыню. Затым пачаўся спектакль «Чароўны свет» – добрая і павучальная гісторыя пра пошукі зніклага снегу. Напрыканцы навагодняга свята ўсе дзеці атрымалі падарункі: яркія рукзакі з саладосцямі і гульнёй-пазлам.

Мне вельмі спадабалася паездка, я атрымала мора эмоцый і вельмі рада, што трапіла на галоўную ёлку Беларусі.

Падарункі ад прафсаюза і парламентарыя

Напярэдадні Новага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак і старшыня Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Сінькевіч наведалі Відзаўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Гэта добрая традыцыя, дарэчы, працягваецца не першы год. Сёлета госці прывезлі саладосці, фрукты, неабходныя для быту рэчы, пагутарылі з дзецьмі і іх выхавальнікамі пра паўсядзённыя клопаты, пажадалі здароўя, дабрабыту і шчасця ў 2021 годзе.

Подарили праздничное настроение
Юные жители разных населенных пунктов района собрались 30 декабря в ЦДиМ на благотворительную ёлку, которую по доброй традиции проводит накануне Нового года «Детский фонд мира» для детей с особыми потребностями и из замещающих семей. К этому мероприятию взрослые обычно готовятся особенно старательно, чтобы подарить гостям с непростой судьбой частичку чуда, приоткрыть дверь в сказку и поделиться с ними праздничным настроением. И это организаторам удалось в полной мере.

Зал центра детей и молодежи заполнили дети, их родители, педагоги и воспитатели. Мероприятие открыла заместитель председателя райисполкома, председатель районной организации общественного объединения «Белая Русь» Елена Бабинская, которая от имени местных органов власти поздравила присутствующих с наступающим Новым годом. Она подчеркнула, что это поистине волшебный праздник, когда все ждут исполнения самых заветных своих желаний.

– Поэтому, дорогие ребята, я желаю вам мечтать, фантазировать и воплощать задуманное в реальность, – сказала Е. Бабинская. – А мы сделаем всё необходимое, чтобы вы смогли получить образование, подружиться со спортом, развивать свои таланты, с пользой проводить свободное время. Пусть Новый год принесет вам здоровье, надежду и удачу.

Праздник продолжился веселым представлением, подготовленным сотрудниками ЦДиМ, причем дети стали активными его участниками наряду со сказочными персонажами. Они точно выполняли задания задорного Снеговичка, дружно звали Деда Мороза и Снегурочку и водили с ними хороводы, познакомились с энергичным Бычком. И нужно было видеть, с какой непосредственностью и искренностью малыши защищали его от вредных Мышек, заколдовавших символ нового года. А веселый музыкальный конкурс, где озвучивались желания, раскрыл добрые сердца маленьких браславчан, ведь они просили у сказочных героев не только конфеты и игрушки для себя, но также здоровье, успех и хорошее настроение для всех присутствующих.

Закончилось праздничное мероприятие традиционными стихами Деду Морозу – желающих его порадовать было так много, что им даже довелось в очереди постоять, – и вручением сладких подарков.

Свята для ініцыятыўных і мэтанакіраваных
Напярэдадні Новага года дарослыя прыклалі шмат намаганняў, каб дзеці адчувалі сябе шчаслівымі падчас любімага зімовага свята. Многіх юных жыхароў Віцебшчыны, а дакладней, 950 хлопчыкаў і дзяўчынак, доўга яшчэ будуць радаваць успаміны пра ўдзел у абласной дабрачыннай ёлцы. На традыцыйнае навагодняе мерапрыемства, што праходзіла ў канцэртнай зале «Віцебск», з віншаваннямі завіталі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

На ёлку былі запрошаны школьнікі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, творчасці або спорце ці вызначыліся ў грамадскай дзейнасці, а таксама навучэнцы кадэцкіх вучылішч і дзеці з мнагадзетных сем’яў. Вось і з Браслаўскага раёна 28 снежня ў абласны цэнтр выправілася цэлая дэлегацыя – 22 вучні ў суправаджэнні двух педагогаў і медыка. Як бачна, эпідэмічная сітуацыя не засталася па-за ўвагай, ды і па прыездзе арганізатары не трацілі пільнасці: пры ўваходзе ў памяшканне дзецям мерылі тэмпературу, апрацоўвалі рукі і пастаянна нагадвалі пра маскі. Але на ўзнёслы настрой меры перасцярогі не паўплывалі, тым больш што на навагоднюю сустрэчу сабраліся самыя ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя навучэнцы.

На гэтым і акцэнтаваў увагу Мікалай Шарснёў, адзначыўшы, што поспехі юных землякоў – гэта заўсёды вялікая радасць для дарослых, якія імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб дзеці змаглі рэалізаваць сябе.

У ліку браслаўчан, якім пашчасціла трапіць на такое маштабнае мерапрыемства, быў і васьмікласнік СШ № 1 імя А. М. Жданава Аляксандр Барткевіч. Хлопец расказаў, што яны, прыехаўшы ў Віцебск загадзя, размясціліся ў кадэцкім вучылішчы, адпачылі і настроіліся на адпаведны лад пасля прагляду фільма пра цуды. А на наступны дзень накіраваліся ў канцэртную залу, у фае якой былі арганізаваны фотазоны – з упрыгожанай навагодняй ялінкай і нават «заснежанымі» арэлямі.

Пасля віншавання ад кіраўніцтва вобласці на сцэну выйшлі артысты і паказалі яскравае прадстаўленне.

– Мне вельмі спадабалася музычнае шоу «Пітэр Пэн», – кажа Аляксандр. – Быццам бы і вядомая гісторыя, але пададзеная па-новаму. Ды і героі мюзікла пастаянна звярталіся да гледачоў, прапаноўвалі танцаваць і гуляць у самой зале. Гэта было цікава.

Віншавалі ўдзельнікаў мерапрыемства і больш звыклыя казачныя персанажы – Дзед Мароз са Снягурачкай. І, зразумела, арганізатары дабрачыннай ёлкі парадавалі гасцей з усіх рэгіёнаў Прыдзвіння навагоднімі падарункамі.

Далучыліся да навагодняй казкі

Сёлета Вайнюнскаму дзіцячаму саду споўнілася дзесяць гадоў. Упершыню за гэты час выхаванцам дашкольнай установы давялося ўдзельнічаць у навагоднім ранішніку так нязвыкла – без бацькоў і гасцей.

smart

Нягледзячы на ўсе абставіны, святочная праграма «У гасцях у ялінкі», якая прайшла ў садзе 28 снежня, атрымалася вясёлай і радаснай. Былі тут і танцы, і конкурсы, і песні. Ды і як жа інакш: да дзетак завіталі галоўныя навагоднія персанажы – Дзед Мароз і Снягурачка, не абышлося і без Бабы Ягі: яна правяла шмат вясёлых гульняў. Дарослыя, якія праз эпідсітуацыю не змаглі трапіць на свята, таксама, дарэчы, адчулі яго атмасферу, бо атрымалі ад выхавальнікаў фотаі відэасправаздачу.

Загадчык дзіцячага сада Алеся Поклад ад імя адміністрацыі выказвае падзяку бацькам выхаванцаў за дапамогу ва ўпрыгожванні ўстановы, у набыцці ялінкі і падарункаў дзецям, а таксама ўсім сваім супрацоўнікам, якія пастараліся стварыць дзеткам сапраўдны навагодні настрой.

Когда исполняются желания
Каждый ребенок с нетерпением ждет новогодний праздник. Дети искренне верят в чудеса, и благодаря неравнодушным людям они действительно случаются. В этом убедились ребята, занимающиеся в Браславском центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

Не все из них смогли побывать на районной благотворительной ёлке, но сотрудники ЦКРОиР привезли подарки каждому. К 12 воспитанникам, живущим в разных уголках района, заглянули Дед Мороз и Снегурочка. А в поездке по видзовской зоне к ним присоединился Василий Иванов, заместитель начальника районного отдела Следственного комитета, коллектив которого накануне Нового года оказал адресную социальную помощь ребенку.

Одиннадцатилетний Денис Борковский обучается индивидуально на дому, и сотрудники СК помогли обустроить мальчику полноценное рабочее место. Теперь в его комнате разместился новый удобный стол с многочисленными полочками для принадлежностей и комфортабельное кресло. «Мы подумали, что конфеты съел – и забыл, поэтому решили, что такой подарок будет гораздо полезнее», – сказал В. Иванов, поздравляя счастливого Дениса и его родных с праздником. Но и без сладостей мальчик не остался: их вручили ему Дед Мороз и Снегурочка. ■