Банкаўскія і фінансавыя работнікі Браслаўшчыны адзначылі сваё прафесійнае свята

Новости
Цэнтр банкаўскіх паслуг № 205 прадстаўляе ў Браслаўскім раёне буйнейшы банк краіны – ААТ «АСБ Беларусбанк». Сёння ЦБП прапаноўвае шырокі спектр паслуг: разлікова-касавае абслугоўванне і крэдытаванне юрыдычных асоб, уклады (дэпазіты) і крэдыты для фізічных асоб, плацежныя карты, валютна-абменныя аперацыі, грашовыя пераводы, страхавыя паслугі, падключэнне пакетаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і многае іншае.

Надзейнае і якаснае выкананне ўсіх аперацый забяспечвае цяпер у браслаўскім падраздзяленні Беларусбанка нястомнай працай калектыў прафесіяналаў з 25 кампетэнтных спецыялістаў. Работа банкаўскага работніка штодзень звязана са зносінамі з людзьмі. Ва ўсіх кліентаў свой асаблівы характар і настрой. Дзякуючы набытаму прафесійнаму этыкету, псіхалагічнай устойлівасці ў граматных спецыялістаў цэнтра атрымліваецца ўважліва, з добразычлівай усмешкай абслужыць любых грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў ці прадстаўнікоў юрыдычных асоб, параіць людзям, як больш разумна распарадзіцца сваімі грашовымі сродкамі, навучыць іх праводзіць аперацыі праз інфакіёск, інтэрнэт-банкінг. Даходліва адкажуць тут і на пытанні наконт афармлення плацежных карт, выдачы крэдытаў, страхавых паслуг. Калектыў ЦБП № 205 пастаянна ўдзельнічае ў конкурсах прафесійнага майстэрства і па іх выніках уваходзіць у лік лепшых.

Падтрымліваць прывабны мікраклімат і быць уважлівымі з усімі кліентамі – такім прафесійным крэда кіруецца персанал браслаўскага цэнтра банкаўскіх паслуг. ■

Казімір ПЯТУШКА
Алены НАБЕЕВАЙ