Дырэктар філіяла «Браслаўрыба» ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Главное
Дырэктар вытворчага філіяла «Браслаўрыба» Георгій Цяцера адзначаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Высокую ўзнагароду ён атрымаў у Віцебску з рук старшыні аблвыканкама Мікалая Шарснёва.

Такім чынам, працяглая і планамерная работа па развіцці даволі адметнага па беларускіх мерках прадпрыемства не засталася незаўважанай. Мяркуйце самі: «Браслаўрыба» з году ў год асвойвае новыя віды прадукцыі, у тым ліку інавацыйныя, рэканструіруе вытворчасць і ўдасканальвае тэхналагічныя працэсы, актыўна шукае і знаходзіць новыя рынкі збыту, імкнецца трымаць на высокім узроўні не толькі якасць прадукцыі, а і эканамічныя паказчыкі.

«Я вельмі рады, што наша праца заўважана і годна адзначана на рэспубліканскім узроўні, – пракаментаваў узнагароду Г. Цяцера. – Аднак варта адзначыць, што гэта заслуга ўсяго нашага калектыву». ■

Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА