ДАІ нагадвае вадзіцелям: у час восеньскіх канікул будзьце больш пільнымі і ўважлівымі

Безопасность
Завяршылася першая вучэбная чвэрць. Зусім хутка двары і вуліцы напоўняцца дзіцячымі галасамі. У дзяцей і падлеткаў з’явіцца больш вольнага часу, а гэта значыць, што вадзіцелям варта быць гатовымі да таго, што на дарозе павялічыцца колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак. Таму неабходна быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі пры праездзе пешаходных пераходаў, а таксама ў дварах.

Статыстыка аварый кажа пра рост пацярпелых дзяцей у ДТЗ. Сёлета, напрыклад, у вобласці зарэгістравана 30 здарэнняў на дарозе, у якіх паранены 33 малыя, што на 3 больш, чым летась. Таму Дзяржаўтаінспекцыя ў час канікулаў — з 1 па 8 лістапада — правядзе спецыяльны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Інспектары нагадаюць дзецям правілы паводзін на дарозе, асаблівую ўвагу нададуць іх бяспечнай перавозцы. ■

Анатолій БАРАВІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС