ПМК-42 адзначана дыпломам за добраўпарадкаванне тэрыторыі

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Сёлета будаўнікі ПМК-42, акрамя выканання падрадных будаўніча-рамонтных работ, знайшлі магчымасць, каб узвесці новы дах на сваім адміністрацыйным будынку, уцепліць і пафарбаваць яго фасад, замяніць аконныя блокі, адрамантаваць актавую залу.

Змены закранулі і навакольную тэрыторыю: пляцоўку перад уваходам у ПМК42 абнавілі тратуарнай пліткай, аздобілі зялёнымі насаджэннямі.

Акрамя ўласнай базы, шмат зрабілі работнікі будаўнічай арганізацыі па доглядзе тэрыторыі вакол суда: новы выгляд набыў ганак і лесвіцы з агароджай з нержавеючай сталі, на 285 м2 абнавілася дарожнае пакрыццё, з’явіліся новыя зялёныя насаджэнні.

Вакол 40-кватэрнага дома па вул. Садовай будаўнікі арганізацыі таксама выканалі нямала вулічных работ, якія спрыяюць больш камфортным умовам жыцця. Прасторным праездам і паркоўкам з пліткі можна толькі пазайздросціць. Арэлі, пясочніцу, гульнявы комплекс таксама абсталявалі тут работнікі ПМК, на плошчы звыш тысячы квадратных метраў пасеялі газонную траву, пасадзілі звыш ста дрэў і кустоў.

Цяпер супрацоўнікі механізаванай калоны рыхтуюць аснову для дарожак і праездаў вакол 60-кватэрнага дома долевага будаўніцтва па вул. Садовай. ■