Сяўба азімых сення задача нумар адзін

Экономика и финансы
На вопыце папярэдніх дзесяцігоддзяў аграрыям Браслаўшчыны зразумела, што на землях паўночнага рэгіёна лепшы ўраджай можна атрымаць з азімых. Таму стаўку нашы хлебаробы робяць менавіта на культуры, пасеяныя восенню. Зацягнутае жніво, праблемы з недахопам кадраў і тэхнікі, а таксама капрызнае восеньскае надвор’е з частымі дажджамі не заўсёды даюць фору на азімую сяўбу. У кожнай гаспадарцы тым часам імкнуцца выкарыстоўваць кожны шанс засеяць у гэтыя дні як мага большыя плошчы.

Па інфармацыі райсельгасхарча, на 1 кастрычніка ў раёне пасеяна 4 802 гектары азімых збожжавых культур, што складае 42,2 % ад плана. Параўноўваючы сёлетнюю сяўбу з міналагодняй, варта адзначыць, што браслаўскія аграрыі даволі моцна адставалі (прыблізна на 500 га), але, выкарыстаўшы пагодлівыя дні, на гэтым тыдні значна падцягнуліся. На названую дату разрыў з мінулым годам скараціўся і складае ўсяго 40 га.

На 100 % (200 га) адсеялася толькі падсобная гаспадарка нацыянальнага парка «Урбаны». Крыху больш за 56 % ад запланаваных плфошчаў засеялі ў «Маяку» (1 693 га), амаль палову плошчаў закрылі ў «Агравідзах», «Браслаўскім райаграсэрвісе» і «Бярозавым краі». У аўтсайдарах пакуль КУСП «Відзаўскі», дзе насенне ў глебу паклалі толькі на 12,9 % плошчаў. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ