Ваеннаслужачыя пагранзаставы «Урбаны» а наведалі цэнтральнаю бібліятэку ў Браславе

В свободное время Государственная пограничная политика
Супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі рады сустракаць у сваіх сценах чытачоў розных узростаў і прафесій. Нядаўна з азнаямленчым візітам установу наведалі ваеннаслужачыя пагранзаставы «Урбаны» Полацкага пагранічнага атрада.

Работнікі бібліятэкі правялі для іх разгорнутую экскурсію: пазнаёмілі з аддзеламі, друкаванымі і электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, матэрыяламі кніжных выстаў, а таксама з пералікам дадатковых паслуг, што аказваюцца публічнымі бібліятэкамі раёна.

Цікавасць наведвальнікаў выклікалі фундаментальныя выданні з фонду чытальнай залы «Беларусь замкавая», альбом малюнкаў Д. Струкава, Нацыянальны атлас Беларусі і сувенірныя міні-кнігі вершаў беларускіх аўтараў.

Пасля ваеннаслужачыя пазнаёміліся з культурным комплексам «Свабодная вулічная бібліятэка», гісторыяй яго стварэння, прынцыпам дзеяння міжнароднага руху вольнага абмену кнігамі Little Free Library. На памяць пра наведванне ўстановы гасцям уручылі інфармацыйныя буклеты пра дзейнасць бібліятэкі, яе карысныя магчымасці і паслугі.■

Ірына МАКАРЭВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі