У РАНС расказалі, як абмежаваць дзяцей ад бяды

Безопасность
Прычынай большасці пажараў, якія адбываюцца ва ўсім свеце, нярэдка з’яўляецца чалавечы фактар. А калі вогненная стыхія ўзнікае па віне дзяцей, напэўна, гэта ўжо фактар бацькоўскай бестурботнасці.

Часцей за ўсё схема развіцця трагедыі аднолькавая і прадказальная: дзіця пакінутае ў хаце ці кватэры без нагляду, дзверы зачыненыя на ключ. Аднак малыя дапытлівыя і яны не могуць сядзець на адным месцы, таму знаходзяцца ў пастаянным пошуку гульняў. Іх цікавяць навакольныя прадметы, якія яны вывучаюць, чапаюць, спрабуюць з імі гуляць.

Ратавальнікі раяць бацькам не грэбаваць наступнымі правіламі:

– нагадвайце пра надзвычайныя сітуацыі, якія могуць здарыцца ў кватэры ці доме: пра уцечку газу, атручванне хімічнымі прэпаратамі, паражэнне электрычным токам;

– абмяркуйце з дзецьмі правілы папярэджання надзвычайных сітуацый, паводзіны ў выпадку іх узнікнення;

– сачыце, як малыя праводзяць вольны час, чым цікавяцца, плануйце іх занятасць;

– нагадвайце пра недапушчальнасць гульняў з выбуховымі рэчывамі і матэрыяламі, у тым ліку піратэхнічнымі вырабамі;

– запалкі захоўвайце ў месцах, недаступных дзецям;

– калі малыя застаюцца ў доме адны, не замыкайце ўваходныя дзверы звонку, бо ў выпадку пажару гэта адзіны шлях для выратавання. ■

Тэлефоны, якія неабходна ведаць:

– служба ратавання — 101, 112;
– міліцыя — 102;
– «хуткая дапамога» — 103;
– газавая служба — 104;

Вадзім ЧЭКАН, інспектар Браслаўскага РАНС