Падведзены вынікі акцыі «У школу “З добрым сэрцам”!»

Новости
У пачатку гэтага месяца райкам БРСМ абвясціў акцыю «У школу “З добрым сэрцам”!». Яна працягвалася да 15 верасня.

Як расказала першы сакратар райкама Надзея Плясун, арганізацыя ўдзячна ўсім, хто адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у акцыі. Былі арганізаваны два стацыянарныя пункты прыёму канцтавараў для школьнікаў. Акрамя гэтага, актыўна ўключыліся ў збор валанцёры Браслаўскай гімназіі. У прыватнасці, яны прапаноўвалі браслаўчанам прыняць удзел у дабрачынным мерапрыемстве ў гандлёвых цэнтрах «Еўраопт» і «Віталіч».

Дзякуючы неабыякавым людзям былі сабраны канцтавары, якія перадалі дзецям з 5 сямей. Несумненна, яны ім спатрэбяцца падчас школьных будняў! ■

Алена НАБЕЕВА