У Браслаўскім раёне пачалі ўборку кукурузы

Экономика и финансы
Амаль усе раёны Віцебскай вобласці пачалі масавую ўборку кукурузы. Браслаўскія аграрыі таксама прыступілі да гэтых работ.

Царыцу палёў на корм жывёле нарыхтоўваюць 5 гаспадарак раёна. Хоць на раніцу ўчарашняга дня ўбралі толькі 4,7 % ад агульнай плошчы культуры, але ўжо бачна, што ўраджайнасць яе сёлета даволі высокая. Пачал,і безумоўна, з лепшых палёў, дзе кукуруза ўжо гатова і ў сярэднім на круг узялі па 266,5 цэнтнера з гектара. Сакавітым і высокакаларыйным кормам пачалі ўжо запаўняцца траншэі ў «Слабодцы-агра», «Мяжанах», «Агравідзах», «Браслаўскім» і «Друйскім». Пакуль гэтыя гаспадаркі нарыхтавалі 3 050 тон сіласу. У хуткім часе за ўборку кукурузы возьмуцца астатнія сельгаспрадпрыемствы раёна. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ