МНС у складзе назіральнай камісіі Слабодкаўскага сельвыканкама наведалі домаўладанні адзінокіх пажылых грамадзян

Безопасность
У пачатку ацяпляльнага перыяду прадстаўнікі МНС у складзе назіральнай камісіі Слабодкаўскага сельвыканкама наведалі домаўладанні адзінокіх пажылых грамадзян.

Стан бяспекі дадзенай катэгорыі насельніцтва патрабуе падвышанай увагі. У сілу ўзросту і стану здароўя не кожны здольны ўзлезці на гарышча, даць крытычную ацэнку стану ацяпляльнага і электрычнага абсталявання. На дапамогу тут прыходзяць прадстаўнікі назіральных камісій, якія не толькі падкажуць, што і дзе не так, але і запусцяць наладжаны механізм рэагавання па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Важны момант — зносіны з пажылымі, якіх тым так недастае. Свае трывогі і праблемы па лініі сельвыканкама, міліцыі, МНС яны могуць выказаць і вырашыць прама на месцы.

На жаль, парушэнні ў жыллі маюцца. У кагосьці вывальваюцца дзверцы ў печы, адсутнічае перадтопачны ліст, не пабелены комін на гарышчы, разрадзіліся батарэйкі ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках, але ўсе праблемы вырашальныя, і сумеснымі намаганнямі да ацяпляльнага перыяду яны будуць ліквідаваны. Падобныя рэйды працягнуцца і далей. ■

Алена НАБЕЕВА