У двары Браслаўскага ЦДіМ прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

Новости
У двары Браслаўскага ЦДіМ у мінулую суботу гучалі песні і музыка: тут праходзіў дзень адчыненых дзвярэй.

Кожны год напярэдадні верасня педагогі цэнтра запрашаюць юных браслаўчан на азнаямленне з гурткамі і прапановамі сваёй установы. Праходзіць гэта ў лёгкай забаўляльнай форме. Дзеці бачаць педагогаў і знаёмяцца з імі. На месцы можна напісаць заяву ў абраны гурток.

Сёлета тут нямала новых прапаноў. А для таго, каб наведвальнікі не разгубіліся ў выбары, кіраўнікі гурткоў давалі кансультацыі, паказвалі вынікі дзейнасці з дапамогай экспазіцый і майстар-класаў. Не абышлося і без канцэртных нумароў. ■

Алена НАБЕЕВА