Трэці «тысячнік» на ўборцы ўраджаю у СВК «Маяк Браслаўскі»

Люди

Валерыю Анісімаву з «Маяка Браслаўскага», каб намалаціць першую тысячу разам з двума сваімі калегамі па ніве. Ён падцягнуўся да іх на наступны дзень. Хоць па ўмовах прафсаюзнага спаборніцтва на жніве перамагае першы, хто намалаціў тысячу тон збожжа, кіраўніцтва раёна і сельгаскааператыва, а таксама раённы прафсаюз работнікаў АПК не шкадуюць ні часу, ні прэмій для лепшых з лепшых. Як толькі ў раёне з’явіўся новы «тысячнік», адразу ж адправіліся яго ўшаноўваць. Каб не адрываць надоўга пераможцу ад важнай справы, віншавалі яго прама на полі.

Новы герой жніва Валерый Анісімаў расказаў, што ў гаспадарцы кожны дзень вывешваюцца вынікі работы і бачна, хто ў лідарах. Адкрытых спаборніцтваў паміж механізатарамі няма, але азарту «турнірная табліца» ўсё ж дабаўляе.

— Калі бачыш, што адстаеш ад першага зусім крыху, з’яўляецца жаданне паскорыцца. На самай справе не ўсё залежыць ад камбайнера, тут трэба ўлічваць шмат іншых фактараў: памер поля, ураджайнасць збожжа на ім, якасць работы ўборачнага агрэгата, час адгрузкі і др. Так, з пералічанага многае завязана на адказнасці і падрыхтаванасці камбайнера, але існуе і доля ўдачы, — тлумачыць ён.

Між тым Валерый Анісімаў — часты герой газетных артыкулаў. Напрыклад, менавіта яму два гады таму назад даверылі ў гаспадарцы новую і вельмі адказную справу — уборку кукурузы на зерне, летась ён быў прызнаны лепшым па прафесіі, часта становіцца лідарам у спаборніцтвах сярод сваіх калег.■

Вольга ПАТАПОВІЧ