У Браславе пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёр

Новости
Штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі азёр адбудзецца ў Браславе 21–22 жніўня.
ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ:

Пятніца, 21 жніўня:

18.30 — ружанцовая малітва;

19.00 — святая імша;

20.00 — вечар арганнай музыкі.

Выканаўца — салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая.

Субота, 22 жніўня:

08.30 — святая імша перад абразом Маці Божай;

09.30 — ружанцовая малітва;

11.00 — урачыстая святая імша на палявым алтары.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса адмяняюцца ўсе пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.

АРГАНІЗАЦЫЙНЫЯ ЗАЎВАГІ

Вялікая просьба да вернікаў, якія хочуць падчас урачыстасці прыняць святую камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.

Інтэнцыі на святыя імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай пажадана запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.

Усіх, хто плануе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць пра неабходнасць захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак. ■

Па матэрыялах сайта waladarka.by