Парламентарый Павел Сільчонак сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Іказнь

Новости
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Іказнь.

Парламентарый расказаў пра асаблівасці дзейнасці заканадаўчага органа, ролю ў гэтай рабоце дэпутатаў і сфарміраваных з іх профільных камісій.

П. Сільчонак завастрыў увагу, што, як народны выбраннік, ён заўсёды адкрыты для зносін, гатовы слухаць праблемы людзей і дапамагаць у іх вырашэнні. Парламентарый заклікаў іказненцаў не саромецца звяртацца да члена Палаты прадстаўнікоў. Праўда, адзначыў, што працэдура вырашэння пытанняў на такім высокім узроўні грунтоўная і таму няхуткая.

Таксама гутарка ішла пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, актуальныя аспекты міжнароднага парадку дня, бягучую электаральную кампанію.■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ