Браслаўчане – адны з лепшых анлайн-эстафеты БРСМ «75 песень пра вайну»

Акции, конкурсы, выступления Вялікай Перамозе - 76

Віцебская абласная анлайн-эстафета БРСМ «75 песень пра вайну» завяршылася. Яе ўдзельнікам арганізатары прапанавалі выканаць ваенныя песні без мікрафона і пад жывы акампанемент. Браслаўскія работнікі культуры адправілі адразу некалькі сваіх відэа і сталі яркімі ўдзельнікамі мерапрыемства. Арганізатары высока адзначылі майстэрства выканання нашымі землякамі песенных кампазіцый.

У топ-5 лепшых выканальнікаў песень увайшоў супрацоўнік Браслаўскага РЦК Ілья Садоўскі, а мастацкі кіраўнік установы Вольга Усава адзначана дыпломам арганізатараў.

Між тым анлайн-мерапрыемства ўжо выйшла за рамкі Віцебшчыны. Сваю арт-эстафету актывісты БРСМ перадалі прадстаўнікам Расіі. Яна працягваецца і далей, але цяпер ужо ў міжнародным фармаце. ■

Алена НАБЕЕВА