Райкам БРСМ повіншаваў маладажонаў у «Дзень вышыванкі»

Новости

Маладзёжнае свята «Дзень вышыванкі», якое ладзіць БРСМ напярэдадні свята Незалежнасці, падабаецца многім. У гэты дзень актывісты грамадскай арганізацыі праводзяць разнастайныя мерапрыемствы і акцыі. Браслаўчане вырашылі павіншаваць маладажонаў, якія 2 ліпеня распісваліся ў мясцовым ЗАГСе.

Маладую сям’ю райкам БРСМ сустрэў адразу пасля ўрачыстай рэгістрацыі. Цёплыя словы віншаванняў і кветкі ад магазіна «Флорыя» сталі прыемным сюрпрызам для Лізаветы і Андрэя. Таксама яны са здзіўленнем даведаліся, што іх вяселле адбылося ў дзень вышыванкі. Па цікавым збегу абставін жаніх таксама аказаўся ў такой кашулі. Шчаслівага сямейнага жыцця, маладыя! ■

Алена НАБЕЕВА