ЦДіМ запрашае на выставу «Малой радзіме прысвячаецца»

В свободное время
У Цэнтры дзяцей і моладзі адкрылася выстава «Малой радзіме прысвячаецца». На ёй прадстаўлены мастацкія вырабы педагогаў і вучняў навучальнай установы. Працаваць яна будзе ўвесь чэрвень, а на ўрачыстае адкрыццё выставы трапілі наведвальнікі прышкольнага лагера з Опса.

Школьнікі з задавальненнем слухалі прэзентацыю выставы, любаваліся экспанатамі, задавалі пытанні экскурсаводу. Пасля дзеці на працягу некалькіх гадзін вучыліся рукадзеллю, розным тэхнікам малявання, спартыўным танцам і трапнай стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Гэты дзень у гасцях у ЦДіМ опсаўскія школьнікі правялі весела, цікава і пазнавальна: шмат чаму навучыліся, даведаліся і паспрабавалі зрабіць самастойна.

Між тым у чэрвені па суботах цэнтр таксама плануе праводзіць дзіцячыя мерапрыемствы на свежым паветры. Каля будынка ЦДіМ кожную суботу будуць працаваць забаўляльныя пляцоўкі, дзе дзеці змогуць з карысцю правесці свой вольны час.■

Вольга ПАТАПОВІЧ