У Браслаўскім раёне адзначаны пераможцы абласнога конкурсу «Я б выратавальнікам пайшоў»

Власть и общество
У Міжнародны дзень абароны дзяцей — 1 чэрвеня — былі ўзнагароджаны пераможцы раённага этапа абласнога конкурсу «Я б у выратавальнікі пайшоў». Яго арганізатарамі выступілі Браслаўскі РАНС, аддзел райвыканкама па адукацыі і газета «Браслаўсская звязда».

Начальнік раённага аддзела НС Сяргей Крыўко ў гэты дзень наведаў пераможцаў конкурсу ў розных намінацыях — Раксалану Кароль з Мяжан, Мікіту Скур’ята з Браслава і Ганну Маслякову з Друі і ўручыў ім дыпломы, саладосці і пазнавальную літаратуру. Дзеці і іх бацькі абрадаваліся віншаванням, расказалі, як рыхтаваліся да ўдзелу ў ім і, вядома ж, як былі задаволены перамозе.

Між іншым, як стала вядома напярэдадні візіту, самая маленькая ўдзельніца раённага этапа Раксалана Кароль па рашэнні журы была адзначана спецыяльным прызам і на абласным этапе. ■