У Браслаўскім раёне прагучалі апошнія званкі

Актуальное
Сёння ў школьнікаў Браслаўшчыны асаблівы дзень: ва ўстановах адукацыі раёна прагучалі апошнія званкі.

Для большасці дзяцей урачыстая лінейка — любімае свята напрыканцы навучальнага года, пасля якога пачынаюцца доўгачаканыя летнія канікулы, а вось выпускнікам яна нагадвае пра блізкія экзамены, што стануць сур’ёзным крокам на шляху да дарослага самастойнага жыцця. І калі для 231 першакласніка такое мерапрыемства яшчэ ў навінку, то вучні 11-х класаў і некаторыя дзевяцікласнікі чулі школьны званок сапраўды апошні раз.

У гэтым годзе ў Браслаўскім раёне ва ўстановах адукацыі займаліся 2 293 вучні, атрымлівалі агульную базавую адукацыю 235 навучэнцаў, з іх 12 прэтэндуюць на атрыманне пасведчанняў асаблівага ўзору. Рыхтуюцца да выпускных экзаменаў і 110 адзінаццацікласнікаў, сярод іх 9 — прэтэндэнты на залаты медаль і 1 — на сярэбраны. Цяпер у старшакласнікаў настае адказная і хвалюючая пара — выпускныя экзамены. ■

Жанны БЯЛЬКО