БРСМ праводзіць на Браслаўшчыне акцыю «Тыдзень дабра»

Человек и закон
Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў рамках акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» з 15 па 22 мая праводзяць «Тыдзень дабра».

Галоўная задача ініцыятывы — прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да праблем і патрэб людзей сталага ўзросту. Валанцёрскія атрады БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць шэраг мерапрыемстваў па аказанні дапамогі адзінокім пенсіянерам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням.

У раённым камітэце БРСМ адзначаюць, што звярнуцца з просьбамі да браслаўскай моладзі пажылыя людзі могуць па нумары гарачай лініі 802153 66-4-74. Тэлефануйце — і вам абавязкова дапамогуць з хатнімі справамі! ■

Алена НАБЕЕВА