На Браслаўшчыне прайшоў вясновы прызыў у войска

Человек и закон
Браслаўская раённая прызыўная камісія завяршыла медыцынскі агляд і вывучэнне прызыўнікоў. Цяпер поўным ходам ідзе іх адпраўка да месц службы.

Як паведамілі ў райваенкамаце, у бягучай прызыўной кампаніі былі разгледжаны кандыдатуры 119 юнакоў. Многія з прызыўнікоў маюць права на адтэрміноўку: большая іх частка — па прычыне атрымання адукацыі. Таксама некаторыя не трапілі ў гэты прызыў па стане здароўя альбо па сямейных абставінах. Атрымалі ж павесткі для праходжання тэрміновай ваеннай службы 18 браслаўчан. Іх адпраўка да месц службы пачалася з 11 мая і яшчэ працягваецца.

На гэты раз у 72-гі аб’яднаны вучэбны цэнтр горада Барысава трапілі 12 нашых землякоў, яны атрымаюць там розныя спецыяльнасці. Несці службу ў органах пагранічнай службы будуць трое браслаўчан, столькі ж атрымалі накіраванні ў Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны.

Прыемна адзначыць, што прызыўнікі з Браслаўшчыны да нялёгкіх армейскіх будняў гатовы і настроены аптымістычна. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ