У Браслаўскім раёне высадзілі дубы ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі

Вялікай Перамозе - 76 Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Летась у в. Рубеж высадзілі дубы ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета там працягнуліся работы па азеляненні прыдарожных палос, якія закранулі таксама мікрараён Княжына. Актывісты райкама БРСМ сумесна з прадстаўнікамі РАУС, ЖКГ, сектара па спорце і турызме і намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Вялічка ацанілі стан мінулагодніх саджанцаў і пасадзілі з дзясятак новых дубкоў. Такім чынам, закладзеныя алеі не толькі працягваюць радаваць вока, але і прырастаць новымі дрэвамі. ■

Алена НАБЕЕВА