Ваеннаслужачыя пасадзілі 80-ае дрэва ў гонар адпаведнага юбілею Браслаўскага раёна

Браславскому району — 80 лет

У рамках работ па нядаўняй закладцы ў Опсе сада Перамогі пасаджана не толькі 955-е дрэва, якое прысвяцілі сёлетняму юбілею горада Браслава. Нагадаем, адлік у гэтым выпадку вядзецца з пачатку года і ахоплівае ўсе свежыя пасадкі ў раёне.

Васьмідзясятую яблыньку з ліку ста сарака такіх жа саджанцаў па ініцыятыве старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна было вырашана высадзіць у гонар 80-годдзя Браслаўскага раёна. Пачэснае права зрабіць гэта было прадастаўлена ваеннаслужачым — пагранічнікам на чале з камендантам пагранкамендатуры «Опса» Дзянісам Гайдукевічам і раённаму ваеннаму камісару Мікалаю Скаўронскаму. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІЙ