Як і абяцалі. У Браславе на вуліцы Ленінскай пачалося будаўніцтва тратуара

Строительство. ЖКХ. Благоустройство

Як і абяцала кіраўніцтва «Браслаў-камунальніка», уздоўж вуліцы Ленінскай ад аўтастанцыі да падраздзялення Белаграпрамбанка пракладваецца пешаходная дарожка. Бягучы рамонт прадпрыемства выконвае ўласнымі сіламі. Цяпер рабочыя рамонтна-будаўнічага ўчастка ўкладваюць бардзюры. Дарэчы, для гэтай аперацыі выкарыстоўваюцца раней дэманціраваныя бетонныя пліты, што, безумоўна, патанняе дарожнае будаўніцтва. Само пакрыццё дарожкі будзе асфальтавае.■

 

Фота Казіміра ПЯТУШКІ.