Сын ветэрана перадаў у браслаўскі музей асабістыя рэчы бацькі

Вялікай Перамозе - 76

Пінжак з узнагародамі і асабістыя дакументы ветэрана вайны Васіля Васюковіча перадаў у дар Браслаўскаму раённаму аб’яднанню музеяў яго сын Валянцін. Каштоўнаму падарунку ва ўстанове вельмі рады: не часта сюды трапляюць на захоўванне асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

«Гэта адказны і важны крок для захавання памяці пра ваенныя часы, і мы вельмі ўдзячны Валянціну Васюковічу і яго родным за тое, што яны падзяліліся з намі важнымі для іх сямейнымі рэліквіямі», — адзначыла галоўны захавальнік фондаў Ганна Базарэвіч.

Цяпер пінжак, медалі і іншыя рэчы (усяго больш за 30 прадметаў) будуць выкарыстоўвацца падчас падрыхтоўкі тэматычных выставак.■

 

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.