У Браславе пачалі шыць медыцынскія маскі

STOP COVID-19! Главное Деньги

У перыяд перасцярогі ад каранавіруса ў браслаўчан запатрабаваны сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання: марлевыя маскі хутка разбіраюць у аптэках. З улікам попыту на гэтыя рэчы з 4 красавіка сталі шыць нестэрыльныя баваўняныя павязкі, якія трэба праз дзве гадзіны ўжывання памыць і папрасаваць, і ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання.

Вопытныя швачкі РКБА па ўзоры марлевых масак, якія прадаюцца ў аптэках, хутка асвоілі такую аперацыю, пры гэтым няўхільна выконваюць санітарна-гігіенічныя патрабаванні: мыюць рукі з антыбактэрыяльным мылам, апрацоўваюць іх дэзсродкамі, два разы на дзень правяраюць у сябе тэмпературу.

Рэалізуюць павязкі насельніцтву і арганізацыям тут жа, у будынку РКБА, па цане 1,5 руб. за штуку. Попыт на гэтыя сродкі індывідуальнай абароны пакуль што захоўваецца.■

 

Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ