На Браслаўшчыне стартавала пасяўная кампанія

Деньги
Нарэшце надвор’е дазволіла аграрыям Браслаўшчыны выехаць на палеткі і актывізаваць сельскагаспадарчыя работы.

На ўчарашні дзень гаспадаркі раёна ўзаралі 1 534 гектары глебы, што складае ўсяго 17,3 % ад плана. У «Маяку Браслаўскім», «АГРАВІДЗАХ», «Браслаўскім» і «Друйскім» поўным ходам рыхтуюць глебу да сяўбы. Разам яны падрыхтавалі 126 га. Тыя ж сельгаспрадпрыемствы, акрамя КУСП «Браслаўскі», распачалі і пасяўную збожжавых і зернебабовых культур. Найбольшы кавалак засеялі ў «Друйскім» (30 га), але гэтая гаспадарка і першая выпусціла пасяўныя агрэгаты ў палі. Астатнія дзве за панядзелак пасеялі па 12 га.

Сіноптыкі абяцаюць, што на гэтым тыдні надвор’е будзе добрым, што дапаможа аграрыям максімальна аператыўна засеяць частку плануемых плошчаў. Усяго ж гаспадаркам раёна трэба пакласці ў глебу зерне на 13 183 гектарах.■

 

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара.