На Браслаўшчыне за адзін дзень пасаджана звыш 5 гектараў лесу

Экономика и финансы

У мінулую суботу ў нашым раёне адміністрацыя Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» і супрацоўнікі прыродаахоўнай установы далі старт рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Да іх далучыліся прадстаўнікі Браслаўскага райвыканкама, РАНС і пагранічнікі Плюскай заставы.

Працавалі зладжанай камандай (усяго больш за 50 чалавек) у Барунскім лясніцтве. На плошчы 5,4 га ўдзельнікі акцыі высадзілі саджанцы елкі, сасны і бярозы. На жаль, надвор’е на гэтым тыдні не дазволіла працягнуць пасадкі маладых дрэўцаў, але, як толькі пацяплее, экалагічнае мерапрыемства зноў прадоўжыцца.

 

Алена НАБЕЕВА.