Браслаўчанка ўзнагароджана Ордэнам маці

Новости

Ордэнам Маці Рэспублікі Беларусь узнагароджана браслаўчанка Кацярына Дземідовіч. Жанчына нарадзіла і выхоўвае 5 дзяцей — хлопчыкаў Марата, Яўгена, Паўла і дзяўчынак Еву і Марыю. Старэйшаму сыну хутка споўніцца чатырнаццаць, малодшаму крыху больш за год. Цяпер жанчына знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, а на працы зарэкамендавала сябе як чэсная і добрасумленная работніца. У выхаванні ж дзяцей яе галоўныя арыенціры — здароўе, павага і клопат адзін пра аднаго.

З прысваеннем узнагароды Кацярыну Леанідаўну павіншавалі падчас сесіі Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, а ордэн і кветкі яна атрымала з рук старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна.■

 

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.