У Браславе адсвяткавалі Масленіцу і сустрэлі вясну

Новости
У мінулыя выхадныя ў Браславе праводзілі зіму і сустрэлі вясну. Адзначалі гэта весела: песнямі, гульнямі і карагодамі.

У зоне адпачынку «Брукоўка» разгарнулі гандлёвыя рады, выстаўкі, усталявалі сцэну. У агульнагарадскім мерапрыемстве прынялі ўдзел многія арганізацыяі. Напрыклад, свае прэзентацыі і гульнявыя зоны падрыхтавалі работнікі РАНС, «Браслаўгаза», РФСК «Дрывяціч», цэнтра дзяцей і моладзі, ТЦСАН і інш. Музейныя супрацоўнікі нават праводзілі майстаркласы па спіральным пляценні з саломы і стварэнні маляваных дываноў. Было і дзе пачаставацца галоўным сімвалам свята — блінамі. Здавалася, што чарга жадаючых іх набыць не меншала да канца мерапрыемства. Галоўная ўвага браслаўчан была прыцягнута да дзейства, якое адбы- валася на сцэнічнай пляцоўцы. Народны тэатр гульні «Лёлі» РЦК разам з культработнікамі з Іказні падрыхтавалі масавую забаўляльную прагра- му. Яны жартавалі, сыпалі прымаўкамі і прыказкамі пра Масленіцу, гулялі з гледачамі, частавалі блінамі. Ім дапамагалі вакальныя калектывы «Вярба» з Дрысвят і «Сябрына» з Ахрэмаўцаў, якія разбаўлялі тэатральнае дзеянне народнымі песнямі. На імправізаваную сцэну выходзілі і Зіма з Вясной, якія вырашалі, каму гаспадарыць у бліжэйшы час. Самае ж галоўнае, што культработнікі ў ходзе мерапрыемства ў лёгкай форме расказвалі пра традыцыі святкавання масленічнага тыдня і знаёмілі з самім абрадам. Скончылася ж свята агульным карагодам і спальваннем лялькі-пудзіла. Так браслаўчане сімвалічна спалілі ўсе непрыемнасці, крыўды, няўзгоды і далі дарогу вясне з надзеяй у лепшае. ■

 

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.