У Браславе прайшлі спаборніцтвы па стральбе

В свободное время Спорт и здоровье

У Браславе напярэдадні 8 сакавіка адбыўся турнір па адным з самых непрадказальных відаў спорту, дзе патрабуецца ўважлівасць і засяроджанасць, — стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. І хоць гэта не зусім жаноцкае захапленне, аднак прадстаўніцы слабага полу з ахвотай паўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Кампанію ў турніры ім склалі і мужчыны. У выніку ва ўпартай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў перамогу атрымалі Мікалай Мяльянцаў і Злата Юркевіч. Сярод жанчын пераможніцай стала Святлана Сачыўка, сярод мужчын — Аляксей Салак.■