У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры праходзіць выстаўка выцінанкі

В свободное время
Выстаўка выцінанкі члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алены Шалімы цяпер праходзіць у музеі традыцыйнай культуры.

Жанчына не ўпершыню прадстаўляе свае работы ў Браславе. Па прафесіі яна радыёінжынер, а па прызванні — творца. На гэты раз майстрыха прывезла для экспазіцыі выцінанкі, а таксама талеркі з партрэтамі.

«Мне падабаецца працаваць з паперай. Гэта незвычайнае мастацтва. Матэрыял танны і даступны, але не вельмі просты для працы ў вялікіх памерах. Сюжэты родныя і знаёмыя: нашы расліны, краявіды, міфалогія і гісторыя», — кажа пра сваю творчасць А. Шаліма. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.