У Браславе прайшоў шахматны бліц-турнір памяці Уладзіміра Аляксеева

Власть и общество
У Браслаўскім цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў шахматны бліц-турнір памяці Уладзіміра Аляксеева — бяззменнага на працягу апошніх дваццаці гадоў кіраўніка раённага шахматнага клуба «Сфінкс», трэнера дзіцячага гуртка ЦДіМ, вялікага энтузіяста шахматнага руху на Браслаўшчыне.

У турніры прынялі ўдзел 11 ігракоў — практычна ўсе наймацнейшыя шахматысты раёна. У выніку напружанай барацьбы з вынікам 8,5 ачка з магчымых 10 першае месца заняў Максім Мацкевіч.

Менш толькі на палову ачка набралі адразу 2 удзельнікі — Канстанцін Бараноўскі і Уладзімір Палякоў, якія падзялілі 2 – 3 месцы. Замкнуў квартэт мацнейшых у бліц-турніры з сямю з паловай ачкамі Мікалай Юла.

Трэба таксама адзначыць Святлану Мацкевіч, адзіную прадстаўніцу прыгожага полу, якая ўдзельнічала ў шахматных спаборніцтвах і паказала неблагую гульню з годным 50-працэнтным вынікам. Турніры памяці Уладзіміра Аляксеева плануецца праводзіць штогод.

Віктар ЦІКНЮС,

удзельнік турніру.