Браслаўчан хвалюе анамальна цёплая зіма

Власть и общество
Мясцовых жыхароў хвалюе анамальна цёплая зіма, што ўсталявалася ў раёне сёлета. Да такой высновы можна прыйсці, аналізуючы вынікі апытання, арганізаванага «Браслаўскай звяздой».

Мы прама спыталі ў нашых чытачоў, як яны адносяцца да ненармальна цёплага надвор’я, якое, па даных сіноптыкаў, ужо пабіла ўсе тэмпературныя рэкорды.

Большая частка рэспандэнтаў — 54 % — адказалі, што такая зіма — гэта дрэнна. Па іх меркаванні, у такі час навокал павінен ляжаць снег, а азёры і рэкі — быць скаванымі лёдам.

Тым часам 35 % апытаных не бачаць праблем. Наадварот, адсутнасць солі пад нагамі і адносную эканомію на ацяпленні яны палічылі станоўчым аспектам сітуацыі. Адзінаццаць працэнтаў з, дарэчы, больш чым 300 удзельнікаў апытання не змаглі даць канкрэтнага адказу.

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.