Дзяржаўтаінспекцыя з 23 па 29 студзеня правядзе комплекс мер па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму

Безопасность
Асаблівую ўвагу звернуць на пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту.

Звычайна з надыходам зімы, калі выпадае снег, на вуліцах становіцца святлей, але не ў гэтым годзе. Пакуль надвор’е больш падобна на восеньскае — з шэранню, туманамі, доўгімі цёмнымі вечарамі і познімі світанкамі.

Таму сітуацыя на дарогах напружаная: заўважыць у цемры пешахода, веласіпедыста або возчыка гужавога транспарту няпроста. Але ўсё мяняецца, калі вадзіцель здалёку бачыць агеньчыкі святлоадбівальных элементаў. Яны часта ратуюць жыццё сваім гаспадарам.

Што флікеры трэба абавязкова насіць у цёмны час сутак, ведае кожны, але, на жаль, не ўсе выконваюць гэтае правіла. Неабходнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў таксама тычыцца не толькі пешаходаў, а і веласіпедыстаў, і возчыкаў гужавых павозак. Спераду іх транспарту павінны быць святлоадбівальнікі белага колеру, а ззаду — чырвонага, а пры руху ў цемры трэба ўключаць ліхтары, спераду — белага святла, а ззаду — чырвонага.

Беражыце сябе і сваіх дзяцей, перад выхадам з дому правярайце наяўнасць пры сабе флікера — гэты агеньчык зберажэ вас на дарозе. ■

Анатолій БАРАВІК,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.